Іерусалімскі міравы суд прысудзіў да выплаты 60 тысяч шэкеляў (больш за 15 тысяч даляраў) кампенсацыі 19-гадовую жыхарку горада, якая перадумала выходзіць замуж за два тыдні да вяселля, паведамляе NEWSru Israel.

Вяселле артадаксальных габрэяў, ілюстрацыйнае фота. Getty Images

Вяселле артадаксальных габрэяў, ілюстрацыйнае фота. Getty Images

Суд прызнаў абяцанне выйсці замуж кантрактам, за невыкананне якога бок, што яго парушыў, павінен выплаціць пацярпеламу кампенсацыю за матэрыяльную і нематэрыяльную шкоду.

Суд таксама ўсклаў на дзяўчыну аплату судовых выдаткаў у памеры 15 тысяч шэкеляў (каля 3,8 тысячы даляраў).

Партал NRG удакладняе, што пазоўнік і адказчыца — прадстаўнікі ультраартадаксальнай габрэйскай абшчыны, якія пазнаёміліся праз сваццю. Праз некалькі месяцаў пасля знаёмства дзяўчына і хлопец вырашылі ажаніцца.

Але ўжо пасля змовін, за два тыдні да вяселля, нявеста перадумала. Пры гэтым пара паспела замовіць залу ўрачыстасцяў, раздрукаваць запрашэнні, прайсці генетычныя праверкі, закупіць мэблю для спальні і бытавыя электрапрыборы. Большую частку выдаткаў аплаціў жаніх.

У судзе дзяўчына паспрабавала апраўдаць сваё рашэнне фізічным гвалтам з боку жаніха, аднак не прывяла ніякіх доказаў сваіх заяў, тады як жаніх прадставіў суду іх перапіску ў сацыяльнай сетцы і паказанні сведак. Суд падкрэсліў, што не можа прымусіць нявесту выканаць абяцанне выйсці замуж, аднак прызнаў, што яна паводзіла сябе легкадумна, прымусіўшы жаніха панесці сур'ёзныя фінансавыя выдаткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0