Сурок Філ з амерыканскага горада Панксатоні вылез з нары і не ўбачыў свайго ценю, што па традыцыі павінна азначаць прыход ранняй вясны.

Згодна з папулярнай у ЗША прыметай, калі 2 лютага сурок бачыць свой цень і лезе спаць назад у норку, то будуць яшчэ шэсць марозных тыдняў. Але калі дзень пахмурны, сурок не бачыць свайго ценю і больш не ўпадае ў спячку, то вясна настане рана.

Адзін з дэпутатаў расійскай Дзярждумы ў аўторак асудзіў амерыканскую традыцыю, прапанаваўшы расейцам замест яе звярнуць увагу на царкоўнае свята — дзень Фядота.

«У нас занадта шмат стала замежных святаў. Хэлоўіны нейкія, Валянціны, Санта-Клаўс, суркі… Такімі рэчамі спрабуюць перафарматаваць нашу свядомасць», — сказаў намеснік старшыні камітэта Дзярждумы па прыродных рэсурсах, прыродакарыстанні і экалогіі Іван Нікітчук.

«Паглядзіце, якія нашы продкі святы ладзілі, напрыклад Дзень Фядота. Давайце сваё адраджаць», — прапанаваў Нікітчука.

У дзень Фядота, 15 сакавіка адзначаецца памяць свяшчэннамучаніка Феадота, біскупа Кірынейскага, які жыў у 4 стагоддзі. Паводле павер'я, у гэты дзень павінна адбывацца рэзкае пацяпленне. Калі гэтага не адбывалася, казалі: «Прыйшоў Фядот, ды не той» («Пришёл Федот, да не тот»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?