Сурок Філ з горада Панксатоні, штат Пенсільванія, прадказаў раннюю вясну. На штогадовай цырымоніі прадказанні тэрміну заканчэння зімы сурок выпаўз з нары і не ўбачыў свайго ценю.

У адваротным выпадку зіма, згодна з прадказаннем Філа, працягвалася б яшчэ шэсць тыдняў, паведамляе meduza.io

Традыцыя прадказваць надвор'е 2 лютага па паводзінах сурка існуе ў Панксатоні 130 гадоў. Дзякуючы фільму «Дзень сурка» з Білам Мюрэем у галоўнай ролі традыцыя стала вядомая па ўсім свеце.

***

Што да Беларусі, то згодна з календаром, сёння — каталіцкія Грамніцы. 

Народныя прыкметы такія: «Як на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, дык на Юр’я [23 красавіка, ці 6 мая] вол наесца травіцы» (калі сёння адліга, то і вясна будзе ранняй),

«Як на Грымніцы адліга, з ураджаю будзе хвіга» (вясна будзе ранняя, а яна не спрыяе добраму ўраджаю, бо рана высыхае зямля). Сёння ў Мінску было да плюс пяці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0