На борце самалёта Airbus A321 авіякампаніі Daallo Airlines, які ляцеў са сталіцы Самалі Магадзіша, выбухнула бомба. Пры выбуху пацярпелі два пасажыры, перадае Airlive.net.

У абшыўцы самалёта была прабітая дзірка. Падрабязнасцяў здарэння пакуль няма.

Выбух адбыўся амаль адразу пасля ўзлёту, таму на борце не ўзнікла выбухной дэкампрэсіі і самалёт не разваліўся на кавалкі. Пілоты змаглі прызямліцца ў аэрапорце вылету.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?