Каля 100 чалавек эвакуявалі сёння днём з будынка аўтавакзала ў Гомелі з-за падазронага пакета, паведамілі ў прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

На чорны поліэтыленавы пакет, які ляжаў на адным з сядзенняў у зале чакання, звярнуў увагу патруль міліцыі. Яго гаспадара сярод пасажыраў не было. Супрацоўнікі міліцыі аператыўна эвакуявалі людзей, ачапілі будынак і выклікалі сапёрную групу в/ч 5525 унутраных войскаў МУС. Прыбыўшы на месца, сапёры знайшлі ў падазроным пакеце толькі мужчынскую вопратку. Ніякіх выбухованебяспечных рэчываў у ім не было.

«Спрацавалі аператыўна. Праз непрацяглы час аўтавакзал вярнуўся да звыклага рытму працы. А вось гаспадар падазронага пакета па рэчы так і не вярнуўся», — дадалі ў прэс-службе УУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?