Інструктар адной з аўташкол Віцебска за хабар дапамагаў вучням, якія не жадалі наведваць заняткі, але хацелі атрымаць права кіравання.

За невялікую суму ці прэзенты ў выглядзе бутэлькі каньяку, віскі ці нават меха бульбы выкладчык ставіў у журнале наведвальнасці адзнакі аб прысутнасцi вучняў на занятках, а таксама выстаўляў ім залікі і допускі да іспытаў.

У адной з груп гэтай аўташколы такім чынам чатыры чалавекі, якія не наведвалі практычныя заняткі і не сядзелі за рулём навучальнага аўтамабіля, былі дапушчаныя да экзаменаў у ДАІ.

У выніку прадпрымальны інструктар быў абвінавачаны адразу па двух артыкулах: службовы падлог (частка 1 артыкула 427 КК) і атрыманне хабару (часткі 1 і 2 артыкула 430 КК). Суд прысудзіў хабарніка да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займацца выкладчыцкай дзейнасцю тэрмінам на пяць гадоў, паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?