Былы дырэктар ААТ «Магілёўдрэў» Андрэй Усаў датэрмінова выйшаў на свабоду і прызначаны выканаўчым дырэктарам ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына».
1 ліпеня 2014 года Усаў быў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, службовы падлог, крадзяжы і прычыненне шкоды ў буйным памеры. Пра тое, што ён вызвалены датэрмінова і прызначаны выканаўчым дырэктарам па вытворчасці «Строммаша», стала вядома 2 лютага. У прыёмнай прадпрыемства паведамілі, што сёння рыхтуюць кабінет для новага кіраўніка, ставяць працоўны тэлефон.