Не можна спакойна глядзець на тое, як Чаргінец Мікалай ды іншыя падобныя да яго хочуць «зляпіць» помнік гіганту Беларускай думкі Васілю Быкаву.

Зрабілі цацку пад назвай «помнік Быкаву»! Яго кампазіцыя не вытрымлівае ніякай крытыкі — гэта магла б быць работа студэнта другога курса. Што гэта за позы? А рукі? Ні то чалавек іх грэе, ні то жука злавіў і ў прыгаршчах трымае? Гэта хамскі здзек з беларусаў.

Рукі прэч ад нашага Быкава, не вам яго паскудзіць!

Хопіць ужо аднаго такога «помніка» ў Віцебску князю Альгерду, дзе загубленая і ідэя, і вобраз, а высоўваецца толькі адна дэкарацыя. Глядзіш на гэтага седака на кані з выцягнутай млявай рукой, на якой месціцца птушка, і смуга ахутвае з пачуццём незразумеласці сэнсу гэтага помніка: у кампазіцыі няма дынамікі, імгнення парыву, засяроджанай накіраванасці. Проста некуды брыдзе сам па сабе конь, на якім сядзіць сонны вершнік, ледзь прыўзняўшы руку з сокалам.

Крыўдна, што мастакі, якія жывуць у абласцях, задушаныя побытам і ўжо не адгукаюцца на ўдзел у стварэнні нечага значнага ў маштабах краіны — і гэта віна самой улады.

Трэба, каб прайшоў конкурс на варыянт помніка Быкаву,, каб усе людзі маглі гэта бачыць і абмяркоўваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?