Сібер выколвае вочы,
Рве на шматкі штаны,
Порткі ж мяняць не хочам
— Абы не было вайны…

Cцюжа пякельная вые,
Здані ўзнікаюць адны.
Неяк рыззё перамыем.
— Абы не было вайны…

Сёрбаюць прагна з карыта,
Граем гудуць груганы.
Ды мы не бачым нібыта
— Абы не было вайны…

Горкую праўду каўтаем,
Цешымся скрозь ад маны,
Згодна на ўсё ківаем…
Абы не было вайны…

Каркаюць спрэс груганы,
Душымся ўсе ад маны,
Носім да дзірак штаны
— Абы не было вайны…

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?