Кітайскі футбольны клуб «Гуанчжоу Эвергранд» набыў калумбійскага форварда Джэксана Марцінеса за рэкордную для краіны суму трансферу ў 46 млн даляраў.

Прадстаўнікі клуба заяўляюць, што Марцінес быў набыты ў рамках палітыкі па прыцягненні ў каманду найлепшых сусветных футбалістаў.

29-гадовы калумбіец ўсяго паўгода таму пачаў гуляць за іспанскі клуб «Атлетыка Мадрыд», які набыў яго ў партугальскага «Порту» за 35 млн еўра.

Кітайская Суперліга выдаткавала больш за 200 млн даляраў на куплю гульцоў у ходзе апошняга трансфернага акна.

Лідар КНР Сі Цзіньпінь раней заяўляў, што правядзенне Чэмпіянату свету па футболе і перамога ў ім з'яўляюцца мэтамі Кітая.

Пасля заяваў кіраўніка дзяржавы многія кітайскія прадпрымальнікі пачалі актыўна інвеставаць сродкі ў развіццё футбола.

Клуб «Гуанчжоу Эвергранд» з'яўляецца двухразовым пераможцам Лігі Чэмпіёнаў Азіяцкай канфедэрацыі футбола і пяціразовым чэмпіёнам Кітая.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?