Праязныя квіткі на грамадскі транспарт Мінска на 10, 15 і 30 дзён можна будзе купіць з любой даты ад сёння, з 5 лютага. Пра гэта паведаміла намеснік генеральнага дырэктара па эканоміцы дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Ірына Якубоўская.
У цяперашні час купля праязных квіткоў абмежаваная каляндарным перыядам часу: напрыклад, праязны на месяц сапраўдны з 1-га, на паўмесяца — з 1-га і з 15-га.
З 5 лютага электронны праязны на 10, 15 і 30 сутак можна будзе набываць з любой даты (па жаданні пасажыра) на адзін, два, тры і чатыры віды транспарту з рознымі камбінацыямі. Карыстацца ўдасканаленымі праязнымі можна на працягу аплачанага перыяду часу з моманту актывацыі бескантактавай смарт-карты.
Адсутнасць жорсткай прывязкі да тэрмінаў рэалізацыі дазволіць пасажырам набываць праязныя квіткі ў любы дзень. Пры гэтым падыход да вызначэння кошту білетаў застанецца ранейшым.
У другім квартале ў Мінску плануецца ўкараніць праязныя на суткі, да канца года — пагадзінныя. Таксама абмяркоўваецца пытанне аб стварэнні праязных на грамадскі транспарт на квартал і паўгода.