— У кастрычніку 2015 Бародзіч быў затрыманы супрацоўнікамі праваахоўных органаў у сябе ў кватэры. У яго выявілі 26 грамаў небяспечнага наркатычнага сродку — марыхуаны. Была заведзена крымінальная справа па ч. 1 арт. 328 КК «Незаконныя без мэты збыту выраб, перапрацоўка, набыццё, захоўванне, перавозка або перасылка наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў або іх прэкурсораў або аналагаў», — распавядае kp.by Донат Дабравольскі, намеснік пракурора Кастрычніцкага раёна Мінска.

Пакуль ішло расследаванне, акцёр заставаўся на волі, граў у спектаклях. Аднак затым яго дзеянні перакваліфікавалі на больш цяжкае злачынства, і 25 студзеня Арцёму Бародзічу прад'явілі ўжо канчатковае абвінавачванне па ч. 2 арт. 328 КК. Цяпер яго абвінавачваюць «у незаконных дзеяннях з мэтай збыту», набыцці і захоўванні марыхуаны. У той жа дзень яго змясцілі пад варту, зараз ён знаходзіцца ў турме №8 Жодзіна.

— Бародзіч некалькі гадоў таму таксама прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за незаконнае захоўванне небяспечных наркатычных сродкаў, - удакладніў Данат Дабравольскі. — Але судзімасць яго пагашана.

Цяпер аднаму з самых запатрабаваных акцёраў Купалаўскага тэатра пагражае ад пяці да васьмі гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці або без.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?