Чарговую крымінальную справу па абвінавачванні ў спакушэнні непаўналетняй разгледзеў суд Светлагорскага раёна. 20-гадоваму мясцоваму жыхару вызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на тры гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.

Маладому чалавеку пашанцавала больш, чым яго земляку з вёскі Азяраны Светлагорскага раёна. У адрозненне ад апошняга, у калонію ён не паедзе. Суд ўлічыў, абставіны справы, у тым ліку ўзрост цяжарнай дзяўчыны - на момант пастаноўкі на ўлік ёй ужо споўнілася 16.

Бацька будучага дзіцяці быў не супраць цяжарнасці сваёй сяброўкі і пара нават паспела падаць заяву ў ЗАГС. Аднак, устаноўлена, што адносіны паміж 20-гадовым і непаўналетняй пачаліся раней, чым дзяўчыне споўнілася 16. Таму хлопец і апынуўся ў зале суда. Вядома, што раней малады чалавек не меў праблем з законам, характарызуецца станоўча.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

Чытайце:

Каханне ці разбэшчванне? У Светлагорску турма пагражае двум хлопцам, ад якіх зацяжарылі 14—15-гадовыя сяброўкі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?