Памочнік прэзідэнта па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму, першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта Максім Рыжанкоў незадаволены колькасцю ліцэнзій, заваяваных беларускімі спартсменамі для ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года ў Бразіліі.

Паводле апошняй інфармацыі, выкладзенай чыноўнікам на калегіі Мінспорта 3 лютага, права выступіць на Алімпіядзе атрымаў 81 спартсмен, тады як на гэты час чатыры гады таму колькасць заваяваных ліцэнзій склала 106, а восем гадоў таму — 138.

«Гэта сур'ёзная недапрацоўка, улічваючы нашу амбіцыйную задачу адправіць на Алімпіяду 150-155 спартсменаў. Калі будзем так крочыць да Алімпіяды, то будзем выглядаць там блякла», — заявіў Рыжанкоў.

Паводле яго слоў, пры невялікім складзе дэлегацыі не атрымаецца забяспечыць спартсменаў дастатковай колькасцю персаналу абслугоўвання, бо чым больш спартсменаў, тым больш можна ўзяць у склад дэлегацыі і пасяліць у алімпійскай вёсцы ўрачоў, масажыстаў і інш.

«Дадаткова мы не зможам размясціць рэсурсы па-за алімпійскай вёскай з-за вялікіх лагістычных праблем», — сказаў прамоўца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?