Намесніца міністра эканамічнага развіцця і гандлю Украіны — гандлёвая прадстаўніца Украіны Наталля Мікольская прыняла рашэнне падаць у адстаўку следам за міністрам Айварасам Абрамавічусам.

Facebook

Facebook

Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Facebook.

«Сёння я прыняла вельмі складанае і важнае рашэнне разам з міністрам сысці з пасады гандлёвай прадстаўніцы Украіны, — напісала Мікольская. — Мы прыйшлі мяняць гэтую краіну. Нам многае ўдалося, але яшчэ больш наперадзе. Маёй асноўнай задачай было стаць адвакаткай бізнэсу — украінскіх экспарцёраў. І мы выконвалі яе разам, усёй камандай Міністэрства. Міністр — адзін з найлепшых менеджараў, з якім я працавала, і чалавек з высокімі маральнымі каштоўнасцямі».

Мікольская падзякавала прадстаўнікам бізнэсу, якія «паверылі» ў каманду, і ўсім супрацоўнікам. «Я павінна і завяршу ўсе прыярытэтныя праекты. Гэтая сітуацыя не перашкодзіць нашаму супрацьдзеянню агрэсіі Расійскай Федэрацыі. Мы пераможам!» — напісала Мікольская.

Раней міністр эканамічнага развіцця і гандлю Украіны Айварас Абрамавічус прыняў рашэнне падаць у адстаўку і заклікаў парламент прагаласаваць па гэтым пытанні ўжо заўтра, 4 лютага. Міністр падкрэсліў, што ключавой прычынай яго сыходу з пасады міністра стаў канфлікт з намеснікам кіраўніка фракцыі «Блока Пятра Парашэнкі» Ігарам Кананенкам.

Наталля Мікольская была прызначаная на пасаду гандлёвага прадстаўніка Украіны вясной 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?