На станцыі другой лініі мінскага метро «Маладзёжная» раніцай здарылася задымленне ў раёне эскалатара. 

Як паведамляе МНС на сваёй старонцы ў «Твітэры», на станцыю прыбылі некалькі падраздзяленняў МНС. «Каля метро «Маладзёжная» яшчэ да шостай гадзіны раніцы было шмат нашай тэхнікі: паведамленне аб задымленні ў раёне эскалатара». 

Аднак да прыбыцця ратавальнікаў задымленне было ліквідаванае. Яго прычыны не згадваюцца. 

«Метро працавала і працуе ў штатным рэжыме», — паведамляе МНС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?