Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў лічыць, што экспарт «каляровай рэвалюцыі» ў Беларусь немагчымы. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю італьянскаму часопісу «Лімес», тэкст якога апублікаваны на сайце расійскага замежнапалітычнага ведамства.

Расійскі міністр перакананы, што «любы экспарт рэвалюцый — камуністычных, дэмакратычных і любых іншых — наносіць велізарную шкоду народам дзяржаў, якія становяцца аб'ектамі такіх эксперыментаў». На яго думку, такая практыка, якая з'яўляецца грубым парушэннем міжнароднага права, сур'ёзна падрывае глабальную і рэгіянальную стабільнасць.

«Што тычыцца ўласна Беларусі, то спробы разгайдаць ўнутрыпалітычную сітуацыю ў гэтай краіне наўрад ці сустрэнуць падтрымку пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі. Пра гэта наглядна сведчаць вынікі праведзеных у кастрычніку прэзідэнцкіх выбараў, падчас якіх грамадзяне Беларусі выказаліся за ўнутрыпалітычную стабільнасць, за ўмацаванне сувязяў з Расіяй, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы і ЕАЭС», — адзначыў Лаўроў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?