У Гомелі расследуюць крымінальную справу ў дачыненні да 20-гадовага мясцовага жыхара, які нападаў на жанчын у пад'ездах і кратаў іх палавыя органы. Справа заведзена за злоснае хуліганства. Хлопца затрымалі ў канцы мінулага года, па крымінальнай справе ўстаноўлены ўжо дзевяць пацярпелых. Мужчына пранікаў у пад'езд ўслед за дзяўчынай, збіваў яе з ног, валіў на падлогу, кратаў за розныя часткі цела і ўцякаў. Пацярпелым ад 20 да 25 гадоў.

— Паводле паказанняў абвінавачанага, адзін з злачынных эпізодаў адбыўся раніцай каля дома №11 па вуліцы Палеская. Пацярпелая па гэтым факце не ўстаноўленая, — распавяла kp.by афіцыйны прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — Пацярпелыя ад супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага могуць звярнуцца ў другое следчае аддзяленне Гомельскага гарадскога аддзела Следчага камітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?