Партал «Сноб» і расійскі мільянер Пётр Авен, які на пачатку 1990-ых быў міністрам замежных эканамічных сувязяў Расіі, падрыхтавалі цыкл гутарак да 70-годдзя памерлага алігарха Барыса Беразоўскага.

Адно з інтэрв'ю Авен зрабіў з мадэллю «Дар’яй К.», якая была заручаная з Беразоўскім у 2010 годзе.

Па яе словах, Беразоўскі знайшоў яе ў мадэльным агенцтве і першапачаткова планаваў пазнаёміць з Аляксандрам Лукашэнкам, а пасля закахаўся і пакінуў сабе.

Разам з алігархам Дар'я неаднаразова наведвала Беларусь.

Па словах Дар’і, Беразоўскі вельмі хацеў вярнуцца ў Расію. «Таму і шмат часу праводзіў у Беларусі, уласна кажучы. Пра Лукашэнку што я магу сказаць? Ён у любым выпадку любіць сваю краіну і спрабуе для яе зрабіць максімум, але ён больш падобны да старшыні калгаса нейкага», – разважае Дар’я.

Мадэль кажа, што Беразоўскі спрабаваў змяніць выгляд Лукашэнкі: «Ён, наколькі я ведаю, перашываў яму касцюмы, прыбіраў плечыкі. Выклікаў нейкіх сваіх краўцоў. Увогуле, ён хацеў зрабіць з яго такога якаснага еўрапейскага лідара, па ўсіх параметрах».

Што да палітычных перспектываў, то Беразоўскі, імкнучыся прыбраць Пуціна, марыў стварыць «нейкі саюз, які не ўваходзіць ў Еўропу і супраць Расіі». У гэтае аб’яднанне мусілі ўваходзіць Украіна, Беларусь і Грузія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?