Журналіст партала tut.by Павел Дабравольскі, збіты падчас судовага працэсу па «справе графіцістаў», падаў у Мінскі гарадскі суд скаргу на рашэнне суда Фрунзенскага раёна сталіцы, які аштрафаваў яго на 9,45 млн. рублёў. «Учора мы з юрыстамі падрыхтавалі абскарджанне, і сёння я адвёз яго ў Мінскі гарадскі суд», — паведаміў Дабравольскі БелаПАН 4 лютага.

Напярэдадні журналіст атрымаў матывавальную частку рашэння, згодна з якім суд аштрафаваў яго за дробнае хуліганства, у прыватнасці нецэнзурную лаянку, і непадпарадкаванне законным патрабаванням службовай асобы. У дакуменце фігуруюць паказанні сведак — супрацоўнікаў АМАП, якія заявілі ў судзе, што Дабравольскі на іх «навальваўся ззаду, хапаў за каўнер і цягнуў назад».

Гэтыя паказанні, паводле слоў журналіста, «самая вялікая нестыкоўка ў справе». З іх вынікае, што абвінавачваны здолеў адной рукой утрымаць адразу двух міліцыянераў. «Гэта значыць, адной рукой я здымаў відэа, а другой — схапіў за каўнер і пацягнуў на сябе адразу двух амапаўцаў», — растлумачыў Дабравольскі.

«Гэта абсурднае абвінавачанне, і я не разумею, як суд мог так лёгка выпісаць штраф. Яна (суддзя Марыя Ярохіна) выслухала толькі двух сведкаў-амапаўцаў, хоць у тым пакоі са мной былі Павел Сяргей і Максім Шыцік, якія ўсё непасрэдна бачылі. Іх, вядома ж, не апытвалі, апыталі толькі зацікаўлены бок», — сказаў журналіст. Ён разлічвае на тое, што выяўленыя недакладнасці дапамогуць яму абараніць сваю праўду ў Мінгарсудзе.

Дабравольскі: Журналістам я стаў у «Ежедневніку», крута было на Майдане, а ў Луганску я быў за крок ад смерці

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0