Шматпрофільны парк, у якім маглі б практыкавацца прадстаўнікі розных стрытавых напрамкаў, плануецца адкрыць у Мінску да канца лета, паведаміў журналістам старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац.

Такім чынам гарадскія ўлады падтрымалі ініцыятыву стваральніка і кіраўніка маладзёжнага цэнтра вулічнай культуры і спорту «ProКач». «Пачата ўжо праектаванне аб'екта. Думаю, да канца лета цэнтр будзе пабудаваны», — сказаў Андрэй Шорац.

Заданнем на праектаванне на вуліцы Сталетава прадугледжана будаўніцтва пляцоўкі для заняткаў варкаўтам, паркур-гарадка, скейт-парку, дзіцячых пляцовак з абсталяваннем для фізічнага развіцця. Таксама плануецца ўладкаваць пляцоўкі для заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, для міні-футбола, стрытбола, брэйк-данса.

«Хацелася, каб усе экстрэмалы збіраліся ў гэтым парку. Там яны змогуць удасканаліць сваё майстэрства. Дарэчы, на паперы цэнтр намалявалі маладыя людзі, якія ініцыіравалі яго стварэнне. Яны ж будуць сачыць за парадкам у ім», — дадаў Андрэй Шорац.

Сродкі на фінансаванне будаўніцтва цэнтра выдзеляць з гарадскога бюджэту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?