Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац падзякаваў мінчанам за дапамогу ва ўборцы снегу. Словы ўдзячнасці ён выказаў на прэс-канферэнцыі.

«Ідэя разаслаць СМС жыхарам Мінска з просьбай дапамагчы прыбраць снег каля сваіх аўтамабіляў і ў дварах належыць мне. Сотавыя аператары разаслалі яе бясплатна, — сказаў Андрэй Шорац. — І я не бачу нічога дрэннага ў тым, што мінчане дапамаглі ў вырашэнні гэтага пытання. Большасць адрэагавалі на СМС правільна і выйшлі з шуфлямі ў двор. Дзякуй ім за гэта».

Ён адзначыў, што таксама атрымаў СМС і дапамог ва ўборцы снегу. «Дзякуючы суладнай працы ўсіх гарадскіх службаў і насельніцтва горад у такія снегапады не спыніўся», — падкрэсліў кіраўнік горада.

«Мы хочам данесці да мінчан, што яны не проста жывуць у гэтым горадзе, што яны яго частка. І што акрамя іх і ўлады ніхто не зробіць жыццё сталіцы лепшым, зручнейшым і прыгажэйшым», — падсумаваў старшыня Мінгарвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?