Белтэлерадыёкампанія запрашае мужчын «за 30» на кастынгі вядучых, паведаміў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька падчас анлайн-канферэнцыі на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».

«Я звяртаюся да ўсіх, каму за 30 і, можа быць, за 40, асабліва мужчын. У нас не хапае дарослых, аўтарытэтных людзей у кадры. Чалавек працуе выкладчыкам ці інжынерам, у яго добры голас, ён добра выглядае, арыентуецца ў сусветнай абстаноўцы, але проста не ідзе на кастынг. Прыйдзіце, калі ласка!» — сказаў Генадзь Давыдзька.

Пры гэтым, паводле яго слоў, на праслухоўванні, якія праходзяць штодня, можа прыйсці любы чалавек. Сваю анкету можна адправіць таксама на сайт кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0