Замежнае кіно на «Беларусь 3» будуць трансляваць на беларускай мове, паведаміў старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Беларусі Генадзь Давыдзька ў час анлайн-канферэнцыі на сайце газеты «СБ. Беларусь сегодня».

«Мы будзем павялічваць беларускае вяшчанне. У першую чаргу на тэлеканале «Беларусь 3». Я ўвогуле маю мару, каб ён стаў поўнасцю беларускамоўным. Але гэта складана. Напрыклад, няма сэнсу перакладаць на беларускую мову расійскія фільмы. Іншыя замежныя фільмы мы будзем перакладаць», — сказаў Генадзь Давыдзька.

Паводле яго слоў, таксама на беларускай мове стануць часцей размаўляць на тэлеканале «Беларусь 1». «Вядома, хацелася б павялічваць прысутнасць беларускай мовы на тэлебачанні. Але спачатку павінны часцей выкарыстоўваць беларускую мову ў нашым грамадстве, а потым мы пойдзем за ім», — дадаў Генадзь Давыдзька.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0