Міністэрства абароны РФ паведаміла пра гібель 1 лютага расійскага вайсковага дарадцы ў Сірыі, піша РБК.

У панядзелак баевікі-ісламісты абстралялі месца дыслакацыі аднаго з падраздзяленняў арміі, вернай дыктатару Башару Асаду. У выніку расійскі афіцэр атрымаў смяротнае раненне.

Расійскія самалёты на базе Хмеймім у Сірыі

Расійскія самалёты на базе Хмеймім у Сірыі

«Расійскі дарадца дапамагаў засвойваць новыя ўзбраенні, якія пастаўляюцца ў межах міждзяржаўных кантрактаў», — паведаміла ўстанова.

Гэта чацвёртая гібель расійскага вайскоўца ў Сірыі, якую афіцыйна прызнала РФ.

У кастрычніку 2015 года газета The Wall Street Journal пісала, што ад мінамётнага абстрэлу загінулі да 9 грамадзян РФ, аднак гэтыя дадзеныя Масква абвергла.

Беларускія вайсковыя назіральнікі раней адзначалі, што нашай краіне выгадны больш актыўны ўдзел Расіі ў як мага больш далёкіх ад нас і дарагіх для Масквы войнах. Аднак, канешне, гэта не значыць, што любы праціўнік РФ у Сірыі варты спачування.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?