Навукоўцы з Паднябеснай не збіраюцца спыняцца на дасягнутым і заяўляюць, што іх наступная мэта — разагрэць плазму на токамаку да 100 мільёнаў градусаў.

Фота: NASA / SDO

Фота: NASA / SDO

Кітайскім навукоўцам удалося разагрэць плазму да тэмпературы ў 49,99 мільёна градусаў Цэльсія і ўтрымаць яе ў магнітным полі 102 секунды.

Тэмпература сонечнай паверхні — 6 тысяч градусаў, сонечнага ядра — 15 мільёнаў градусаў. Самая высокая створаная чалавекам тэмпература — больш за 10 трыльёнаў градусаў — была дасягнутая ў Вялікім адронным калайдары ў 2010 годзе. Мяркуецца, што гэтую тэмпературу меў Сусвет пры сваім нараджэнні ў момант Вялікага выбуху.

Паведамляецца, што кітайскі эксперымент быў праведзены ў лабараторыі ў горадзе Хэфэй (правінцыя Аньхой) у канцы студзеня.

Як піша «Жэньмінь жыбао», такі вынік — рэкордны для установак тыпу токамак (устаноўкі для магнітнага ўтрымання плазмы, якая мае выгляд кальца). Наступная мэта навукоўцаў — утрыманне разагрэтай да 100 мільёнаў градусаў плазмы на працягу 1 тысячы секунд.

Ідэя магнітнага ўтрымання высокатэмпературнай плазмы была распрацавана і ўпершыню ў свеце тэхналагічна рэалізавана ў Курчатаўскім інстытуце ў сярэдзіне XX стагоддзя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0