У ЗША 34-гадовая мадэль часопіса Playboy і зорка сацсетак Кэці Мэй (Katie May) памерла ад інсульту.

«Мы пацвярджаем смерць Кэці Мэй — маці, дачкі, сястры, сяброўкі, бізнэсвумэн, мадэлі і зоркі сацсетак», — гаворыцца ў заяве сям'і Мэй. Жанчына пакутавала ад боляў у шыі і звярнулася па дапамогу да дактароў. У Мэй адбылося закаркаванне соннай артэрыі ў панядзелак, 1 лютага, у сувязі з чым яна памерла.

У мадэлі засталася сямігадовая дачка Міа. На сайце GoFundMe быў адкрыты збор сродкаў, якія пойдуць на адукацыю дзяўчынкі. На момант напісання матэрыялу было сабрана каля 10 тысяч даляраў.

Выданні Sports Illustrated, GQ і іншыя назвалі Мэй «каралевай Snapchat». На старонку мадэлі ў Instagram падпісана амаль два мільёны чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0