Францыя стала першай краінай у свеце, дзе супермаркетам забаронена выкідваць або знішчаць нераспраданую ежу, паведамляе The Guardian.

time.com

time.com

Згодна з законам, прынятым аднагалосна сенатам Францыі, буйныя крамы перастануць выкідваць ежу добрай якасці з-за набліжэння тэрміну яе прыдатнасці.

Замест гэтага крамы будуць ахвяраваць ежу дабрачынным арганізацыям, якія змогуць выдаваць мільёны бясплатных сняданкаў кожны год.

Прадуктовыя крамы плошчай больш за 400 квадратных метраў абавязаныя заключыць кантракт з дабрачыннымі арганізацыямі аб прадастаўленні ежы ў дар. У адваротным выпадку ім пагражаюць штрафы ў памеры да 75 тысяч еўра або арышт на тэрмін да двух гадоў.

Прыняццю закона папярэднічала доўгая кампанія, у якой узялі ўдзел як простыя грамадзяне, так і арганізацыі, якія змагаюцца з беднасцю і нерацыянальным расходаваннем прадуктаў.

Цяпер актывісты маюць намер дамагчыся таго, каб аналагічныя меры сталі абавязковымі на ўсёй тэрыторыі ЕС.

У Францыі штогод выкідваецца каля 7 млн тон ежы, 11% з іх — прадуктовымі крамамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0