Свет1919

Ва Украіне знайшлі зброю, з якой забівалі абаронцаў Майдану

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка сёння прыняў даклад старшыні Службы бяспекі і генеральнага пракурора Украіны аб важных акалічнасцях у следстве па расследаванні злачынстваў супраць Майдану — нарэшце, знойдзена зброя, з якой забівалі Герояў Майдану, паведамляе прэс-служба кіраўніка Украіны.

Кіраўнік СБУ Васіль Грыцак паведаміў, што ў ходзе расследавання матэрыялаў крымінальных вытворчасцей, звязаных з падзеямі рэвалюцыі Годнасці 2013-2014 гадоў, Службай бяспекі быў прыняты шэраг аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у выніку якіх былі выяўленыя фрагменты 23 адзінак агнястрэльнай наразной зброі, з якой стралялі на Майдане. Зброя была пашкоджана механічным спосабам, спілаваныя ідэнтыфікацыйныя нумары. Па выніках праведзенай экспертызы СБУ ідэнтыфікавана 12 з 23 адзінак зброі.

«З вялікай доляй верагоднасці можна сказаць, што гэта фрагменты 22 аўтаматаў Калашнікава і аднаго кулямёта Калашнікава, акрамя гэтага — адна руля дванаццатага калібра паляўнічай гладкарульнай зброі», - паведаміў Васіль Грыцак. Ён таксама паведаміў, што пасля атрымання высноваў экспертызы адпаведныя матэрыялы былі накіраваны ў Генеральную пракуратуру, МУС.

У сваю чаргу, Генеральны пракурор Віктар Шокін адзначыў: «Вынікамі даказана цалкам і беспярэчна, што з гэтай зброі забівалі майданаўцаў». Ён паабяцаў у найбліжэйшы час паведаміць, у якіх пэўных выпадках яна выкарыстоўвалася.

Прэзідэнт Украіны падкрэсліў, што ўсе вінаватыя ў расстрэле майданаўцаў абавязкова павінны быць прыцягнутыя да адказнасці, у тым ліку і тыя, хто аддавалі злачынныя загады. Гэтыя матэрыялы «істотна павялічваюць доказную базу для прыцягнення да адказнасці канкрэтных службовых асоб, прычым не толькі тых, хто забіваў з гэтай зброі ўкраінскіх Герояў, але мы можам зараз прасачыць і тых, па чыім загадзе гэта зброя была выдадзена, заказчыкаў і арганізатараў забойстваў, істотна паляпшае доказную базу», цытуе словы Парашэнкі яго прэс-служба.

Прэзідэнт Украіны адзначыў, што будзе настойваць, каб Вярхоўная Рада на найбліжэйшай сесіі занесла змены ў закон аб завочным правасуддзі, каб усе вінаватыя былі пакараныя.

Каментары19

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць