Беручы пад увагу спрыяльны прагноз надвор’я, Менскі гарадзкі выканаўчы камітэт вырашыў спыніць ад 11 красавіка ацяпляльны сэзон для ўсіх катэгорый спажыўцоў у Менску.

Да 1 траўня можна яшчэ будзе пры патрэбе ўключаць ацяпленьне ў дзіцячых дашкольных установах, лячэбна‑прафіляктычных стацыянарах, дамах дзіцяці й дзіцячых паліклініках.

Паводле прэсавай службы Менгарвыканкаму

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0