Следам за Саудаўскай Аравіяй суседні з ёй Бахрэйн абвясціў пра гатоўнасць увесці войскі ў Сірыю ў рамках наземнай аперацыі з мэтай барацьбы супраць «Ісламскай дзяржавы», перадае Reuters.
Бахрэйнскі амбасадар у Вялікабрытаніі Шэйх Фаваз бін Махамед аль-Халіфа заявіў, што Бахрэйн мог бы ўвесці войскі «сумесна з саудаўцамі» ў рамках міжнароднай антытэрарыстычнай кааліцыі.
Паводле яго слоў, увесці войскі гатовая яшчэ адна дзяржава Персідскага заліва — Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.
Паводле слоў пасла, саудаўская ініцыятыва ў Сірыі павінна быць накіраваная на барацьбу як супраць ІД, так і супраць «бесчалавечнага рэжыму Асада».
0
0
0
0
0
0