Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі высвятляюцца абставіны гібелі двух жанчын, целы якіх былі знойдзеныя 5 лютага ў памяшканні харчаблока адной з кавярняў Слуцка. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік СК Юлія Ганчарова.

На месцы працуюць следчыя цэнтральнага апарата Следчага камітэта, а таксама спецыялісты Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.

Разглядаюцца розныя версіі здарэння, у тым ліку атручэнне чадным газам. Учора кавярня працавала па спецзаказе, жанчыны гатавалі ежу для мерапрыемства.

Па факце службовай халатнасці, якая прывяла да гібелі двух чалавек, распачатая крымінальная справа па арт. 428 КК. Старшынёй Следчага камітэта яна ўзятая на асабісты кантроль.

У цяперашні час следчыя працягваюць агляд, вывучаюць канфіскаваную тэхнічную дакументацыю, дапытваюць сведкаў. Прызначаныя экспертныя даследаванні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?