Дашкевічы правялі вечарыну, каб абвесціць, што чакаюць другое дзіця. Пол дзіцяці «аб'яўляў» торт ФОТЫ

Наста і Зміцер Дашкевічы ўжо 8 месяцаў чакаюць другое дзіця. Інфармацыя пра гэта старанна хавалася імі, але на сяброўскай «Вечарыне адкрыцця» 6 лютага ў суботу яны амаль афіцыйна абвесцілі пра гэта. Пол другога дзіцяці ў сям'і Дашкевічаў «паведамляў» торт.

Для сяброўскай «Вечарыны адкрыцця» быў падрыхтаваны спецыяльны торт, разрэзаўшы які, па колеры начынкі можна здагадацца, які пол у дзіцяці. На сустрэчу Дашкевічы запрасілі самых блізкіх сяброў.
Гэтая традыцыя з'явілася не так даўно ў ЗША, але ўжо дастаткова добра прыжылася. Лекар, які робіць УГД, не паведамляе пол дзіцяці будучым бацькам, а піша яго на паперцы і запячатвае ў канверт. Будучыя бацькі аддаюць яго пекару, які павінен спячы торт.
У прызначаны дзень сябры і сваякі збіраюцца на свята, якое называецца «Gender reveal party» (Вечарына адкрыцця пола), дзе ўрачыста разразаюць торт. Калі начынка торта ружовая, будзе дзяўчынка. Калі блакітная — хлопчык.
У Дашкевічаў начынка была блакітнай.




Нарадзіць Наста Дашкевіч мае ў пачатку сакавіка.
Як вам такая традыцыя аб'яўлення полу, чытачы?
Наста і экс-палітвязень Зміцер Дашкевіч распісаліся яшчэ ў калоніі ў канцы снежня 2012 года, а ўрачыста пабраліся шлюбам 31 жніўня 2013.
Каментары