Учора ў Менску было самае цёплае 10 красавіка за ўсю гісторыю мэтэаралягічных назіраньняў, +19,1°C — паведамляе гідрамэтцэнтар. А сярэднясутачная тэмпэратура паветра перавышала кліматычную норму на 6‑11 градусаў.
Але на ўсе выходныя аб’яўленая штармавое папярэджаньне.
У суботу 12 красавіка ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, ў часе якіх шквалістае ўзмацненьне ветру да 15‑20 м/с, а ў Берасьцейскай вобласьці днём пройдуць моцныя дажджы.
У нядзелю ж і пахаладае, і дажджы ня сьціхнуць. Месцамі ліць будзе моцна, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы з парывістым, да 15‑20 м/с, ветрам.
Фота Юліі Дарашкевіч |