Маладафронтаўцы вывесілі сцяг на вуліцы Пятроўскага, што ў цэнтры горада, аккурат на галоўнай плошчы.

— Паабапал плошчы, — кажа адзін з удзельнікаў акцыі, — знаходзяцца райвыканкам горада, Дом культуры, некалькі банкаў, а праз вуліцу — чыгуначны вакзал з пастарункам міліцыі. Менавіта з таго боку праз хвілін 20 прыехалі па сцяг.

4 лютага маладафронтаўцы распачалі бел-чырвона-белы марафон «Люблю Беларусь». Акцыя па вывешванні нацыянальных сцягоў на галоўных плошчах гарадоў будзе цягнуцца дзесяць дзён, а завершыцца ў Менску віншаваннем выбітных дзеячоў культуры.

Раней бел-чырвона-белыя сцягі з'явіліся ў Бабруйску і Маладзечне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?