Каля будынка прадстаўніцтва крымскататарскага меджліса ў Херсоне ў ноч на 7 лютага адбыўся выбух. Пра гэта паведамляе адзін з лідараў крымскіх татараў Рэфат Чубараў.

Па словах Чубарава, у офіс, як мяркуецца, кінулі гранату. У выніку выбуху пашкоджаны дзверы ў падвальнае памяшканне. Іншых пашкоджанняў няма, аб пацярпелых не паведамляецца. Па якой прычыне ў будынак была кінута граната, дакладных звестак няма.

Віцэ-прэм'ер Крыма Руслан Бальбек, як перадае РІА «Навіны», назваў інцыдэнт рэакцыяй жыхароў Херсона на «акупацыю меджлісаўскіх наймітаў» і звязаў яго з энергетычнай блакадай Крыма, якую падтрымлівалі лідары крымскіх татараў.

Кіраўніцтва Меджліса крымскататарскага народа ацэньвае тое, што здарылася як наўмысную правакацыю з боку прарасейскіх сіл, накіраваную на дэстабілізацыю сітуацыі на Поўдні Украіны, у прыватнасці ў Херсонскай вобласці і чакае аператыўнага раскрыцця праваахоўнымі органамі Украіны абставінаў, заказчыкаў і выканаўцаў здзейсненага злачынства.

Лідары крымскіх татараў Рэфат Чубараў і Мустафа Джамілёў пасля ўваходжання Крыма ў склад Расеі з'ехалі ў Кіеў. Раней яны неаднаразова абвінавачвалі расейскія ўлады ў дыскрымінацыі нацыянальных меншасцяў у Крыме.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?