Найбуйнейшыя ў Польшчы міжнародныя вайсковыя вучэнні Anakonda пройдуць у гэтым годзе ў розных рэгіёнах краіны з 7 па 16 чэрвеня.

Як паведаміў BNS прэс-сакратар еўрапейскіх сухапутных войскаў ЗША, у мэты Anakonda 2016 у тым ліку ўваходзіць інтэграцыя польскага вайсковага камандавання і сілавых структур у шматнацыянальнае асяроддзе войскаў саюзнікаў.

Па словах прэс-сакратара, вучэнні з'яўляюцца адной з мер умацавання бяспекі і стрымлівання, якія дэманструюць абараназдольнасць альянсу.

У вучэннях возьмуць удзел больш за 25 000 вайскоўцаў з 21 краіны — Польшчы, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Албаніі, Балгарыі, Канады, Харватыі, Чэхіі, Грузіі, Венгрыі, Македоніі, Румыніі, Славакіі, Славеніі, Іспаніі, Швецыі, Турцыі, Вялікабрытаніі і ЗША.

Злучаныя Штаты будуць прадстаўляць дыслакаваныя як у Еўропе, так і ў ЗША падраздзяленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?