Цела пенсіянера выяўлена каля згарэлага аўтамабіля ў Вілейцы, паведамілі ў Мінскім абласным упраўленні МНС.

Днём 7 лютага ратавальнікам паступіла паведамленне аб загаранні легкавога аўтамабіля на тэрыторыі гаражнага кааператыва ў Вілейцы.

Супрацоўнікі МНС за 7 м ад машыны выявілі труп яе гаспадара — пенсіянера 1952 года нараджэння. Паводле папярэдняй версіі, мужчына памёр ад вострай сардэчнай недастатковасці. Прыкмет ўздзеяння небяспечных фактараў пажару на яго целе не выяўлена.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?