Касцюковіцкім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт.154 (катаванне) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманыя жыхары г. Касцюковічы 1974 і 1984 г.н., якія раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасці, у тым ліку і за забойства.
Праведзенымі першапачатковымі следчымі дзеяннямі ўстаноўлена, што знаходзячыся ў кватэры аднаго з падазраваных пры распіванні спіртных напояў паміж падазраванымі і пацярпелай, 1978 г. н. здарыўся канфлікт. Падазраваныя збілі кулакамі і скалкай пацярпелую, а затым падверглі катаванням, прыціснуўшы да яе цела гарачы прас.
Ад супрацьпраўных дзеянняў падазраваных жанчына атрымала апёкі цела і твару 1-й і 2-й ступені.
Следчымі ажыццяўляецца комплекс мер, накіраваных на замацаванне доказаў віны падазраваных. Высвятляецца матыў.
У дачыненні да падазраваных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.