фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Першую палову тыдня надвор'е будуць вызначаць малаактыўныя атмасферныя франты, якія будуць перамяшчацца з паўднёвага захаду Еўропы і прыносіць вельмі цёплае паветра з паўднёвых мораў.

У аўторак, 9 лютага, на большай частцы тэрыторыі ападкі — дождж, магчымы мокры снег. Ноччу і раніцай месцамі слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -2 … + 3°С, максімальная днём + 2 … + 7°С; па паўднёвым захадзе Беларусі ноччу + 4 … + 6°С, днём + 8 … + 11°С.

У сераду, 10 лютага, на большай частцы тэрыторыі краіны кароткачасовыя ападкі, у асноўным дождж. Ноччу месцамі, днём у многіх раёнах узмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра мінімальная ноччу 0 … + 7°С, максімальная днём + 3 … + 8°С, па паўднёвым захадзе да +10°С.

Далей у бок Беларусі пачнуць ссоўвацца ўжо актыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць больш свежае надвор'е, і ападкаў стане больш.

У чацвер, 11 лютага, часам ападкі — мокры снег, дождж, днём па захадзе месцамі моцныя ападкі. Па ўсходняй палове Беларусі ўзмацненне ветру парывамі да 15—18 м/с. Тэмпература паветра на працягу сутак 0 … + 5°С.

12—14 лютага, у пятніцу—нядзелю, часам чакаюцца ападкі — мокры снег, дождж. Месцамі туман, ноччу і раніцай слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3 … + 3°С, максімальная днём 0 … + 5°С, па поўдні месцамі да +7°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?