Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам міністра замежных спраў Уладзіміра Макея.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што $ 7 млрд, якія выдзелены КНР, — гэта вельмі добрыя грошы для Беларусі, асабліва цяпер. «Мы маглі б прафінансаваць вельмі многія праекты», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, работу ўрада ў гэтым кірунку трэба падштурхнуць.
Пасол Беларусі ў Кітаі, як адзначыў кіраўнік дзяржавы, паведаміць яму аб праблемах, якія «у нас, магчыма, існуюць ва ўзаемаадносінах з Кітайскай Народнай Рэспублікай». Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка растлумачыў, што гаворка ідзе пра праблемы з беларускага боку, якія тычацца працы ўрада, перш за ўсё, па асваенні ў эканоміцы Беларусі $ 7 млрд кітайскага крэдыту.
Нядаўна кіраўніку беларускай дзяржавы паступіў ліст ад старшыні КНР Сі Цзіньпіна, у якім ён яшчэ раз падкрэсліў факт падтрымкі Беларусі з боку КНР. У сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка даручыў працягваць працу з Кітайскай Народнай Республікай.