Кіраўнік дзяржавы таксама пазітыўна ацаніў дзейнасць КДБ у частцы гарантавання захавання інтарэсаў краіны ў сферы эканомікі і фінансаў. Для Беларусі гэта кірунак цяпер з'яўляецца вельмі важным, і, паводле слоў кіраўніка краіны, добра, што камітэт перанёс цэнтр цяжару на эканамічныя пытанні.
«Іншыя сілавыя структуры значна адстаюць у гэтым плане ад КДБ», — заўважыў Лукашэнка.
Разам з тым, як падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, галоўны хлеб камітэта — гэта перш за ўсё разведка і контрразведка, абарона канстытуцыйнага ладу. Сёння дзяржаўнасці і бяспецы Беларусі нічога не пагражае, але тым не менш гэтую тэму кіраўнік краіны мае намер трымаць на кантролі.
Валерый Вакульчык паведаміў Аляксандру Лукашэнку аб бягучай сітуацыі, абапіраючыся на вынікі 2015 года. Старшыня КДБ адзначыў, што прынятыя меры далі магчымасць дасягнуць вынікаў не толькі па лініі разведкі і контрразведкі, але і па лініі абароны эканамічнай бяспекі і барацьбы з карупцыяй. Атрымліваецца выкрываць сістэмныя праблемы дзейнасці розных сфер эканомікі і асобных галін, бачыць рэзервы для павышэння эфектыўнасці работы эканомікі ў тым ці іншым кірунку.