Міжнародная асацыяцыя лёгкаатлетычных федэрацый (ІААФ) на сваім афіцыйным сайце апублікавала спіс расійскіх спартоўцаў, якім забаронена выступаць на міжнародных спаборніцтвах у перыяд дыскваліфікацыі Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.

Усяго ў спісе на дадзены момант значацца 4027 расійскіх лёгкаатлетаў, сярод якіх ёсць як лідары зборнай Расіі (Елена Ісінбаева, Кацярына Конева, Дар'я Клішына, Ганна Чычарава, Сяргей Шубянкоў), так і фігуранты допінгавых скандалаў (Валерый Борчын, Сяргей Кірдзяпкін, Вольга Каніськіна, Сяргей Бакулін, Уладзімір Канайкін, Лілія Шобухава, Яўгенія Золатава).

Спіс быў складзены на аснове дадзеных, атрыманых ад Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (ВАДА). На сайце ІААФ таксама адзначаецца, што яго бягучая версія не з'яўляецца канчатковай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?