У структуры спажывання беларускі якасны алкаголь выцясняецца танным кантрафактам з краін-суседзяў. Пра гэта заявіў першы намеснік старшыні канцэрна «Белдзяржхарчпрам» Ігар Шустаў падчас круглага стала «На сваім полі: як беларускаму вытворцу ўласны рынак не выпусціць».

Па словах эксперта, у мінулым годзе спажыванне алкаголю ў краіне рэзка знізілася — да ўзроўню 2005 года. Пік спажывання алкаголю быў у 2011 годзе — 13 літраў на душу насельніцтва, у 2015 годзе ў папярэдніх дадзеных ён склаў 9 літраў. «Гэтым лічбам можна было б радавацца, каб яны адлюстроўвалі рэальны стан грамадства. Маўляў, усё большая колькасць людзей адмаўляюцца ад спіртнога і пераходзяць да здаровага ладу жыцця — піць сталі менш. На жаль, піць у нашай краіне менш не сталі. Толькі ў структуры спажывання беларускі якасны алкаголь замяніў танны кантрафакт з краін-суседзяў, а то і сурагат, небяспечны для здароўя», — падкрэсліў Ігар Шустаў.

У выніку галіна ў цэлым па краіне спрацавала са зніжэннем ўсіх паказчыкаў. Продажы моцнага алкаголю — гарэлкі, лікёра-гарэлачных вырабаў скараціліся да ўзроўню 2014 года на 13%, він пладовых - на 40%. «Гэтая пацягнула за сабой зніжэнне эканамічнай эфектыўнасці прадпрыемстваў — як дзяржаўнага, так і прыватнага сектара. Знізіліся паступленні ў бюджэт краіны. Удзельная вага акцызаў, дарэчы, у бюджэце — ад 4% да 5%», - адзначыў першы намеснік старшыні канцэрна.

За апошнія гады з улікам росту акцызу і цэн аб'ём кантрафактнай прадукцыі, якая ўвозіцца ў нашу краіну, моцна вырас. У той жа Расіі, па дадзеных экспертаў, кантрафактны алкаголь дасягае 70% рынку. 

Па словах эксперта, МУС падкрэслівае, што 90% кантрафакту ідзе да нас з Расійскай Федэрацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?