У Брэсце 7 лютага супрацоўнікі міліцыі затрымалі злодзеяў-гастралёраў, якія ўчынілі ў горадзе серыю кватэрных крадзяжоў.

Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязей УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка, затрыманыя: 28-гадовая і 36-гадовы жыхары Севастопаля. У канцы студзеня яны прыляцелі ў Беларусь самалётам з Арменіі. Устаноўлена, што з 1 па 5 лютага гэтыя грамадзяне ўчынілі ў Брэсце не менш за 12 крадзяжоў з жылля гараджан.

Зламыснікі, пераканаўшыся ў адсутнасці гаспадароў, у працоўны час пранікалі ў кватэры і прыватныя дамы, пашкоджваючы замкі, і выкрадалі грошы і ювелірныя вырабы. Паводле папярэдніх дадзеных, агульны кошт выкрадзенага складае не менш за 300 млн рублёў.

Пры затрыманні ў змоўшчыкаў канфіскаваная выкрадзеная маёмасць, а таксама набор прыстасаванняў для адкрыцця дзвярных замкоў. Затрыманыя змешчаныя ў ізалятар часовага ўтрымання.

Праваахоўнікі праводзяць далейшыя аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы і следчыя дзеянні па высвятленні датычнасці гэтых асоб да раней учыненых аналагічных злачынстваў на тэрыторыі Брэста.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?