У Пскоўскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8 міністэрства абароны Расіі. У выніку катастрофы, паводле дадзеных Мінабароны, загінулі чатыры чалавекі — трое лётчыкаў са складу экіпажа і тэхнік-інструктар.

Верталёт спрабаваў здзейсніць аварыйную пасадку ў лясістай мясцовасці ў некалькіх кіламетрах ад аэрадрома.

Катастрофа адбылася падчас планавага вучэбна-трэніровачнага палёту.

«Для высвятлення абставін катастрофы да месца крушэння верталёта вылятае камісія галоўнага камандавання ВКС Расіі і службы бяспекі палётаў УС РФ», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?