У ноч з нядзелі на панядзелак у аўтамабілі таксі выявілі цела кіроўцы.

— Кіроўца заступіў на змену ў нядзелю ўвечары, прайшоўшы механіка і медыка. Спыніўся на стаянцы ў раёне вуліцы Гаспадарчай, 22 і чакаў заказ. У раёне трэцяй гадзіны ночы яго выявілі міліцыянты, — распавёў падрабязнасці менеджар таксі «Сіці» Сяргей Гуцікаў. — Міліцыянты праехалі раз міма кіроўцы, затым другі — і звярнулі ўвагу, што мужчына абсалютна нерухомы. Калі падышлі, выявілі ўжо нежывое цела. Кіроўцу — 36 гадоў. У яго ўжо былі праблемы са здароўем, але медыцынская даведка была з правам найму на працу.

Даведка кіроўцу выдавалася тэрмінам на адзін год. У таксі мужчына працаваў з верасня 2015 года. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?