Старшакласніца з Індыянапаліса апублікавала сэлфі са сваёй маці і сястрой. #ПытаннеДня было — дзе тут мама. Аўтарку сэлфі завуць Кейлэн, яна сядзіць справа.
А мама, як высветлілася, сядзіць злева ў чорным пінжаку. Карыстальнікі сацсетак ад Афганістана да Чылі некалькі дзён ламалі галаву, адгадваючы хто дзе сядзіць. Выказваліся меркаванні, што на фота - трайняшкі. Але Кейлэн у твітары ўсё растлумачыла.
- Да гэтага часу не магу зразумець хто маці…
- лол, яна ў чорным
Зыходны твіт набраў некалькі дзясяткаў тысяч рэтвітаў і лайкаў.