І пранеслася навальніца.

Адбылося гэта пасьля 21-й гадзіны. Лёгкі дожджык за лічаныя сэкунды ператварыўся ў моцны лівень, што скончыўся ці ня першым вясновым градам.

За некалькі хвілінаў ходнікі і праспэкт у раёне Плошчы Перамогі ператварыліся ў геамэтрычна правільную лужыну. Людзі хаваліся ў арках, на прыпынках, пад казыркамі крамаў, зьбягалі ў пераход мэтро.

Цікава, што за пару кілямэтраў, напрыклад, у раёне Інстытуту культуры, не пралілося і кроплі, а асфальт падаваўся нават пыльным. І толькі сполахі зарніцаў, якія праціналі паветра, папярэджвалі пра магчымую навальніцу, прымушаючы месьцічаў сьпяшацца дахаты.

* * *

Нагадаем, што на ўсе выходныя аб’яўленая штармавое папярэджаньне.

У суботу 12 красавіка ў асобных раёнах краіны чакаюцца навальніцы, ў часе якіх шквалістае ўзмацненьне ветру да 15‑20 м/с, а ў Берасьцейскай вобласьці днём пройдуць моцныя дажджы.

У нядзелю ж і пахаладае, і дажджы ня сьціхнуць. Месцамі ліць будзе моцна, а ў асобных раёнах прагрымяць навальніцы з парывістым, да 15‑20 м/с, ветрам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?