Вікторыя Азаранка кваліфікавалася на Алімпійскія гульні-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

Гэта пацвярджае афіцыйны адказ, атрыманы напярэдадні БТФ ад Міжнароднай тэніснай федэрацыі (ITF). Такім чынам, Вікторыі Азаранка, якая займае цяпер 14-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, не абавязкова выступаць за зборную Беларусі ў красавіцкім матчы плэй-оф Кубка Федэрацый.

На Алімпіядзе-2012 у Лондане Вікторыя Азаранка ў дуэце з Максімам Мірным стала чэмпіёнкай у спаборніцтвах змешаных пар і заваявала бронзу ў жаночым адзіночным разрадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?